МІНСК, 3 сак – Sputnik. Расіяне, якія жывуць у Беларусі, змогуць прагаласаваць на выбарах прэзідэнта Расіі 17 сакавіка, пра гэта паведаміла пасольства РФ у Мінску.
"Галасаванне (у Беларусі - Sputnik) будзе праводзіцца на працягу аднаго дня – 17 сакавіка 2024 года – з 8:00 да 20:00 па мясцовым часе", - паведаміла расійскае пасольства.
Там удакладнілі, што ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам узяць удзел у галасаванні змогуць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту і пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Беларусі.
Для таго, каб на ўчастку атрымаць бюлетэнь для галасавання, трэба будзе прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу: унутраны, замежны, дыпламатычны або службовы пашпарт.
Дзе галасаваць?
У Беларусі 17 сакавіка будуць адкрыты шэсць выбарчых участкаў: у Мінску і абласных цэнтрах – Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.
Як звычайна, у Мінску ўчастак для галасавання будзе працаваць у пасольстве Расіі, у Брэсце – у расійскім генконсульстве, у Гомелі – у Расійскім цэнтры навукі і культуры, у Магілёве – у ліцэі Беларуска-расійскага ўніверсітэта, у Віцебску – у Цэнтры культуры "Віцебск".
Садзейнічанне расійскаму боку
Раней Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў выказаў удзячнасць беларускім уладам за садзейнічанне, якое яны аказваюць расійскаму боку пры правядзенні электаральных працэдур на тэрыторыі рэспублікі.
Назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Маскву паедзе кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
У Расіі галасаванне на выбарах прэзідэнта будзе доўжыцца тры дні: 15, 16 і 17 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"