Моцны землятрус адбыўся ў Цэнтральнай Азіі

У Казахстане падземныя штуршкі працягваліся ад 15 да 30 секунд, але гэтага часу хапіла, каб людзі паспелі спалохацца.
Sputnik
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Жыхары некалькіх краін Цэнтральнай Азіі адчулі ў панядзелак раніцай моцныя падземныя штуршкі.
У казахстанскім горадзе Алматы быў зафіксаваны землятрус сілай 5 балаў. Спрацавала сірэна апавяшчэння, пасля чаго людзі пачалі пакідаць будынкі і выходзіць на вуліцы. Штуршкі працягваліся 15-30 секунд, паведамляе Sputnik Казахстан.
У мясцовым МНС расказалі, што эпіцэнтр знаходзіўся за 31 км на поўдзень ад Алматы на 10-кіламетровай глыбіні.
Па шкале інтэнсіўнасці пяцібальныя штуршкі азначаюць "даволі моцны" землятрус, пры якім можа дрынкаць шкло, хістацца вісячыя прадметы, а са сцен абсыпацца пабелка.
Таксама падземныя штуршкі адчулі на сабе жыхары Бішкека, які знаходзіцца за 200 км ад Алматы, у Кітаі і ў Кашкадар’інскай вобласці Узбекістана. Там магнітуда землятрусу склала 4,6. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 8 кіламетраў.
За апошнія некалькі дзён гэта ўжо трэці землятрус у Цэнтральнай Азіі. У нядзелю 3 сакавіка штуршкі магнітудай 4,3 зафіксавалі на таджыкска-кітайскай мяжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Колькасць загінулых пры землятрусе ў Японіі вырасла да 180