МІНСК, 4 сак – Sputnik. Канцэпцыя "Украіна – не Расія" павінна знікнуць назаўжды, Украіна – гэта, безумоўна, РФ, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі краіны Дзмітрый Мядзведзеў.
Гэтую заяву ён зрабіў, выступаючы на марафоне "Знание. Первые" расійскага таварыства "Знание", які праходзіць у рамках Сусветнага фестывалю моладзі.
"Калісьці адзін з былых кіраўнікоў Украіны сказаў, што Украіна – гэта не Расія. Вось гэтая канцэпцыя павінна знікнуць назаўжды. Украіна – гэта, безумоўна, Расія", - сказаў Мядзведзеў.
Паводле яго слоў, спробы ігнараваць расійскую грамадскую думку павінны адысці ў нябыт.
Мядзведзеў адзначыў, што расійская грамадская думка справядліва лічыць Украіну і яе насельніцтва часткай агульнарускай цывілізацыі.
Пры гэтым намеснік кіраўніка Саўбеза падкрэсліў, што тэрыторыі па абодвух берагах Дняпра – гэта частка стратэгічных і гістарычных меж Расіі. Па словах Мядзведзева, гвалтоўна адрэзаць іх не атрымаецца.
Родныя людзі
Ён таксама адзначыў, што Расія не бачыць у эканоміцы Украіны якіх-небудзь багаццяў, якіх не было б у РФ, а галоўная каштоўнасць – гэта родныя для яе людзі.
"Нашы ворагі пастаянна паўтараюць, быццам галоўнай мэтай Расіі з’яўляецца захоп украінскіх зямель. Мы не імкнемся атрымаць у сваё распараджэнне незлічоныя скарбы "незалежнай". Вялікая каштоўнасць, якую мы не ўступім нікому і ні за што. Гэта людзі", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"