Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін: указанне не пасылаць на СВА дзяўчат-карэспандэнтаў не спрацавала

Ён пажадаў жанчынам у зоне СВА асабістага шчасця, поспехаў і як можна хутчэй вярнуцца з фронту дадому.
Sputnik
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін расказаў, што яго ўказанне не пасылаць у зону СВА дзяўчат-карэспандэнтаў не спрацавала, таму што некаторыя паехалі добраахвотна.
Расійскі прэзідэнт напярэдадні Міжнароднага жаночага дня сустрэўся з выпускніцамі Краснадарскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча.
Падчас размовы Пуцін прывёў прыклады таго, як жанчыны-карэспандэнты самааддана працуюць у зоне СВА, у тым ліку на пярэднім краі.
"(..) І я даў указанне кіраўнікам асноўных каналаў – іх адтуль забраць. Навошта падвяргаць небяспецы жанчын? Значыць, гэта да чаго прывяло: яны ўзялі водпуск і паехалі туды самі", - распавёў Пуцін.
Ён таксама паведаміў, што кіраўнікі ТБ-каналаў яму расказвалі, што некаторыя дзяўчаты-карэспандэнты гатовы былі звальняцца, але паехаць у зону СВА выконваць свой прафесійны абавязак.
Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што жанчыны самых розных прафесій лічаць сваім абавязкам прыехаць у зону СВА, каб дапамагаць ваенным і мірным жыхарам.
"Тое ж самае тычыцца многіх іншых жанчын, якія выконваюць баявыя задачы там", - сказаў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што асабіста ведае пра мужныя ўчынкі такіх жанчын, размаўляў з імі.

"Яны лічаць сваім абавязкам быць там, яны служаць Радзіме. Гэта іх прызванне і гэта такі ўнутраны жыццёвы парыў", - сказаў Пуцін на сустрэчы з выпускніцамі Краснадарскай вышэйшай ваеннай авіяцыйнай вучэльні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў жанчынам, якія знаходзяцца ў зоне СВА, шчасця, поспехаў, а самае галоўнае – як можна хутчэй вярнуцца дадому.
Прэзідэнт падзякаваў усім жанчынам у зоне СВА за тое, як яны ставяцца да сваёй службы, да сваёй працы, да служэння Айчыне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: памагатых нацыстаў узвялі ў ранг нацгерояў ва Украіне