МІНСК, 12 сак – Sputnik. Згодна з выбарчым заканадаўствам, 12 сакавіка ў Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, паведамляецца на сайце ЦВК.
Максімальная колькасць дэлегатаў УНС складае 1 200 чалавек. Заканадаўствам вызначана, што вышэйшае кіраўніцтва краіны, прадстаўнікі выканаўчай, заканадаўчай улады, парламентарыі ўжо з’яўляюцца дэлегатамі УНС.
А дэлегаты УНС ад мясцовых Саветаў і ад грамадзянскай супольнасці падлягаюць выбранню.
Згодна з выбарчым заканадаўствам, ад дэпутатаў мясцовага ўзроўню будзе выбрана 350 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці – 400 дэлегатаў.
Таксама ў аўторак пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета рэспублікі.
Што такое УНС
Усебеларускія народныя сходы ўжо не раз праводзіліся ў мінулым, але яны не мелі статусу канстытуцыйнага органа. Гэты статус з’явіўся ў новай рэдакцыі Канстытуцыі ў 2022 годзе. Пакуль што ў такой якасці УНС яшчэ не склікалі.
Раней паведамлялася, што ў абноўленай якасці першае пасяджэнне канстытуцыйнага УНС павінна прайсці не пазней за 25 красавіка 2024 года. Кіраўнік сакратарыята Сходу ўжо назначаны. Ім стаў Валерый Міцкевіч.
Сход, паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі, атрымаў сур’ёзны набор паўнамоцтваў. У тым ліку, ён можа зняць прэзідэнта з пасады, прапанаваць змены ў Канстытуцыю, зацвярджаць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і гэтак далей.
Рашэнні УНС з’яўляюцца абавязковымі для выканання. Яны могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў і службовых асоб. Выключэнне – рашэнні судоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"