Свяшчэнны месяц Рамадан – адзін з пяці стаўпоў ісламу. Акрамя яго, у мусульман ёсць яшчэ чатыры: вызнанне адзінабожжа, пяць штодзённых намазаў (малітваў), рэлігійны падатак на карысць бедных (закят), а таксама хадж, або паломніцтва ў Меку.
У гэтмы годзе свяшчэнны месяц строгага посту пачаўся 11 сакавіка, праз 30 дзён ён скончыцца і наступіць адно з самых галоўных мусульманскіх свят Ураза Байрам.
У Рамадан прававерныя мусульмане днём працуюць, моляцца, чытаюць Каран, аддаюцца набожным разважанням і здзяйсняюць гэтак жа набожныя ўчынкі, дабрачыннасць у гэты перыяд абавязковая.
Як і ў іншых асноўных рэлігіях, ад посту ў Рамадан вызваляюцца хворыя, дзеці, людзі, якія знаходзяцца ў дарозе, воіны, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"