Пуцін прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Расіі анлайн

Сёння ў РФ пачалося асноўнае галасаванне на выбарах кіраўніка дзяржавы, яно завершыцца ў нядзелю.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін у пятніцу прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Расіі – ён выбраў анлайн-варыянт галасавання, паведамляе РІА Навіны.
Пуцін зрабіў свой выбар, знаходзячыся ў сваім кабінеце ў рэзідэнцыі ў Нова-Агарове. Ён падышоў да працоўнага стала, сеў за камп’ютар і аддаў свой голас.
"Дзякуй, вы паспяхова прагаласавалі!" – высвецілася пасля на экране.

Выбары

Асноўныя дні галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі – 15-17 сакавіка. У электаральнай кампаніі ўдзельнічаюць: кіраўнік партыі ЛДПР Леанід Слуцкі, віцэ-спікер Дзярждумы і член партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў, дэпутат Дзярждумы (фракцыя КПРФ) Мікалай Харытонаў і самавылучэнец Уладзімір Пуцін.
Датэрміновае галасаванне пачалося 25 лютага. У тым ліку гэтай магчымасцю скарысталіся жыхары цяжкадаступных і аддаленых раёнаў, члены экіпажаў марскіх суднаў і г.д. Усяго такім відам галасавання, паводле звестак ЦВК РФ, было ахоплена звыш 2,3 мільёна чалавек.
На замежных участках вырашана арганізаваць адзін дзень галасавання – 17 сакавіка. Гэта датычыцца і грамадзян Расіі, якія галасуюць на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць прыйсці ў будучую нядзелю з 8:00 да 20:00 на ўчасткі: у Мінску (вул. Новавіленская, 1А), Брэсце (вул. Пушкінская, 10), Віцебску (вул. Маякоўскага, 1), Гомелі (вул. 50 год БССР, 7), Гродне (вул. Дзяржынскага, 1), Магілёве (вул. Ленінская, 61).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памфілава: больш за 700 міжнародных назіральнікаў прыехалі на выбары ў РФ