МІНСК, 17 сак – Sputnik. Пытанне аб магчымым уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад Расійскай Федэрацыі знаходзіцца на абмеркаванні, заявіў старшыня парламента рэспублікі Алан Албораў.
"Усе гэтыя пытанні мы абмяркоўваем у цеснай каардынацыі з Расійскай Федэрацыяй з улікам нашых двухбаковых адносін і дагавораў", - сказаў спікер датычна рэферэндуму па гэтым пытанні.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што паўднёваасецінскі бок каардынуе сваю знешнюю палітыку па ўсіх пытаннях з расійскімі партнёрамі.
"Калі мы сумесна з Расіяй прыйдзем да гэтай думкі (уваходжання ў склад - Sputnik), мы гэта зробім", - прыводзіць словы Алборава агенцтва РІА Навіны.
У мінулым годзе паўднёваасецінскі прэзідэнт Алан Гаглоеў заявіў, што спадзяецца на тое, што рэспубліка ўвойдзе ў склад Расійскай Федэрацыі.
У 2022 годзе прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы верагоднае правядзенне рэферэндуму па дадзеным пытанні, сказаў, што ў Маскве не плануюць далучаць Паўднёвую Асецію.
У жніўні 2023 года дзяржсаветнік прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Вячаслаў Габозаў сказаў, што рэспубліка мае патрэбу ў афіцыйным прызнанні з боку Беларусі. Паводле яго слоў, уступленне ў Саюзную дзяржаву – гэта прыярытэт для Паўднёвай Асеціі, таму што адкрые новыя магчымасці для развіцця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"