МІНСК, 17 сак – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.
"Віншую У.У. Пуціна з бліскучай перамогай на выбарах Прэзідэнта Расіі!", - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте".
Галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ працягвалася тры дні – з 15 па 17 сакавіка. Выбарчыя ўчасткі на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі закрыліся ў 21:00 па мінскім часе, зараз ідзе падлік бюлетэняў.
Неўзабаве пасля закрыцця ўчасткаў ЦВК Расіі апублікаваў папярэднія вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта.
Згодна са звесткамі расійскага Цэнтрвыбаркама, па стане на 22:30 Уладзімір Пуцін набірае 87,41% галасоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"