Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у РФ праходзіць на працягу трох дзён, многія афіцыйныя асобы вырашылі прагаласаваць загадзя, не чакаючы нядзелі, і прыйшлі на выбарчыя ўчасткі яшчэ ў пятніцу.
Так зрабілі міністр абароны Сяргей Шайгу і кіраўнік Генштаба Валерый Герасімаў, яны прагаласавалі разам з вайскоўцамі на адным з выбарчых участкаў у Паўднёвай ваеннай акрузе РФ.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па традыцыі галасаваў у Маскве – на ўчастку №73 у школе №1520 у Малым Кіслоўскім завулку.
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін таксама аддаў свой голас у пятніцу ў Маскве – на выбарчым участку, размешчаным у Прэсненскім раёне сталіцы. Ён адзначыў, што яшчэ з раніцы на ўчастку было шмат людзей, яны актыўна галасавалі. "Ва ўсіх добры святочны настрой", - падкрэсліў спікер Дзярждумы.
Не чакаючы нядзелі, прагаласавалі і кіраўнікі новых расійскіх рэгіёнаў – кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік, губернатар Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"