Даравальная нядзеля: гісторыя і традыцыі

У гэты дзень у праваслаўных вернікаў прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго за ўсе правіннасці.
Sputnik
Праваслаўная Даравальная нядзеля сёлета адзначаецца 17 сакавіка, у апошні дзень Масленічнага тыдня.
У гэты дзень кожнаму выпадае шанс атрымаць дараванне за ўсе правіннасці і ўчынкі, якія ён рабіў на працягу года. Светлае свята нясе пакаянне і вызваленне ад цяжару перад пачаткам не менш важнага перыяду – Вялікага посту.
У праваслаўнае свята ва ўсіх цэрквах праходзяць вячэрнія богаслужэнні і асаблівы абрад "чын прабачэння". У момант абраду свяшчэннікі і вернікі просяць прабачэння за ўсе засмучэнні.

Гісторыя нядзельнага прабачэння

Старажытная традыцыя прабачэння бярэ свае вытокі з палесцінскай і егіпецкай культур. Паданне расказвае, што перад пачаткам посту самотныя манахі адпраўляліся ў пустыню, дзе жылі 40 дзён без ежы і вады.
За дзень да гэтага яны мірыліся з іншымі і прасілі прабачэння за ўсе грахі, бо кожны разумеў, што не ўсе змогуць перажыць наступныя голад, смагу і іншыя небяспекі. Так нядзеля і атрымала азначэнне "даравальная".
Вернікі ў царкве ў Даравальную нядзелю
Свяшчэннікі лічаць, што мала атрымаць прабачэнне бліжняга, перш за ўсё мы павінны навучыцца дараваць. Таму ў гэты дзень дарэчы ўспамінаць залатое правіла маральнасці: стаўся да людзей так, як хочаш, каб ставіліся да цябе. І мера нашага стаўлення можа стаць мерай стаўлення Усявышняга да нас.
Родапачынальнікам царкоўнага звычаю стаў Ісус, які загадаў дараваць крыўды сваім блізкім. Сэнс яго слоў прыраўноўваюць да ласкі, міласэрнасці, спагады і кахання.

Традыцыі Даравальнай нядзелі

У гэты дзень вернікі ўспамінаюць словы Сына Божага аб прабачэнні, сказаныя на Нагорнай пропаведзі. Таксама людзі згадваюць выгнанне Адама з райскага саду і параўноўваюць гэта са свавольным аддаленнем ад царквы і стратай духоўнай сувязі.
У Даравальную нядзелю вернікі наведваюць магілы родных, прыносяць ім гасцінцы і просяць прабачэння, а таксама моляцца за здароўе жывых.
Перад тым, як маліць аб прабачэнні, трэба схадзіць у царкву і паспавядацца. Па традыцыі, людзі, якія просяць прабачэння ўзаемна, павінны пацалавацца тройчы. Таму даравальная нядзеля атрымала назву "цалавальніка".
Перад тым, як маліць аб прабачэнні, трэба схадзіць у царкву
У светлы дзень старэйшыя сваякі першымі прасілі прабачэнні ў маладых. А на Русі гасудары прасілі прабачэння ў падданых і салдат.
Пасля слоў прабачэння блізкім і сябрам вернікі ідуць у храм, дзе слухаюць вячэрнюю службу.
У гэты час прынята збірацца за вялікім сямейным сталом на "блінову" трапезу. Пасля можна схадзіць у лазню і "змыць" свае ўсё старое перад Вялікім Постам.

Забароны Даравальнай нядзелі

Здаўна буйным грахом лічылі брыдкаслоўе і непрабачэнне. Кожны павінен быў здолець дараваць крыўдзіцелю.
У Даравальную нядзелю сям'я садзілася за трапезу сем разоў, а астатнюю ежу не прыбіралі да раніцы. Лічылася, што выкананне гэтай традыцыі дапамагала забяспечыць дабрабыт і багацце на год.
Бліны, прыгатаваныя ў гэты дзень, з'ядаліся ўсе – лічылася, што тады сям'я станавілася згуртаванай.
Па надвор'і прагназіравалі будучую восень: бясхмарнае надвор'е прадракала добры ўраджай і цёплы сезон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Загавіны альбо развітанне з Масленічным тыднем