МІНСК, 17 сак – Sputnik. Выбарчыя ўчасткі на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі закрыліся.
Выбарчыя ўчасткі ва ўсіх рэгіёнах працавалі з 8:00 да 20:00, апошнімі закрыліся на тэрыторыі Калінінградскай вобласці. Электронныя бюлетэні таксама больш не выдаюцца. Галасаванне за мяжой яшчэ працягваецца.
Па стане на 20:00 (па маскоўскім часе, супадае з мінскім) агульная вочная яўка на выбарах прэзідэнта РФ па краіне склала 73,33%, паведамілі ў ЦВК.
Галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ працягвалася тры дні – з 15 па 17 сакавіка. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры зарэгістраваныя ЦВК РФ кандыдаты: Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў, Уладзіслаў Даванкоў і Уладзімір Пуцін.
Расіяне, якія жывуць у Беларусі, маглі аддаць свой голас на шасці ўчастках – у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце і Гродне. На кожным з іх на працягу ўсяго дня назіралася высокая яўка выбаршчыкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"