З катом і на снегаходзе: як расіяне едуць галасаваць на ўчасткі – відэа

Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у РФ доўжыцца тры дні – з пятніцы па нядзелю, участкі адкрыты па ўсёй тэрыторыі краіны, у тым ліку і ў новых рэгіёнах у Данбасе і Новаросіі. Глядзіце на відэа, як галасуюць жыхары Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.
Sputnik
Расійскія прэзідэнцкія выбары праходзяць ужо восьмы раз, у цяперашніх бюлетэнях чатыры зарэгістраваныя ЦВК РФ кандыдаты: Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў, Уладзіслаў Даванкоў і Уладзімір Пуцін.
Паводле даных ЦВК, больш як 700 міжнародных назіральнікаў са 106 краін акрэдытаваны на выбарчыя ўчасткі на выбарах прэзідэнта РФ, сярод іх і беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігарам Карпенкам.
Назіральнікі адзначаюць актыўнасць расіян на выбарах, на ўчасткі прыязджаюць цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, нават калі дабірацца да пунктаў галасавання не так проста, як здаецца. Напрыклад, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе сям’я разам з дзецьмі прыехала на выбарчы ўчастак на снегаходзе ў каларытных нацыянальных касцюмах, адзначыўшы, што да выбараў тут ставяцца як да свята.
На іншым выбарчым участку ў гэтым жа рэгіёне адзін з членаў выбарчай камісіі распавёў пра ката, які стаў сімвалам выбарчага працэсу. Бяздомную жывёліну падабралі побач з участкам падчас мінулых выбараў прэзідэнта, з таго часу чатырохногі любімец ужо другі раз назірае за працэсам галасавання разам са спецыялістамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"