МІНСК, 18 сак – Sputnik. Расія можа стварыць на цяперашніх украінскіх тэрыторыях санітарную зону, заявіў кандыдат у прэзідэнты РФ і дзючны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з сустаршынямі выбарчага штаба.
У адказ на прапанову журналіста далучыць да Расіі Харкаўскую вобласць, каб спыніць абстрэлы расійскіх рэгіёнаў, Пуцін сказаў, што не гатоў казаць пра тое, што і калі трэба далучаць. Пры гэтым расійскі лідар звярнуў увагу, што трагічныя падзеі, якія адбываюцца зараз, могуць прывесці да таго, што Масква ў момант, які палічыць патрэбным, будзе вымушана распачаць пэўныя дзеянні.
"Стварыць пэўную санітарную зону на сённяшніх тэрыторыях, падпарадкаваных кіеўскаму рэжыму", - дадаў Пуцін.
Пасля чаго ўдакладніў, што гэта будзе зона бяспекі, якую будзе складана пераадолець сродкамі паражэння, якія выкарыстоўвае ўкраінская армія, у першую чаргу, вырабленымі за мяжой.
Расійскі прэзідэнт не стаў дэталізаваць у сваім адказе, на якую глыбіню павінна быць створана санітарная зона, сказаўшы, што гэта асобнае пытанне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"