МІНСК, 18 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава адказала на выказванне міністра абароны Вялікабрытаніі Гранта Шапса аб "украдзеных выбарах".
У сваім Telegram-канале яна прывяла заяву брытанскага чыноўніка, які сказаў, што выбары ў Расіі нібыта "ўкралі", аднак "Украіну не выкрадуць". Таксама Шапс заявіў, што Брытанія павінна спыніць "дыктатараў і аўтакратаў, інакш яны працягнуць красці яшчэ больш".
Каментуючы гэтае выказванне, Захарава адзначыла, што Расія нічога не крала ў Вялікабрытаніі.
"Мы свайго ім не аддалі. Вось і шалеюць. Абвыклі ж усё ва ўсіх адбіраць па праве "выключнасці", - напісала яна.
Дыпламат таксама задалася пытаннем адносна лёсу "зніклай" брытанскай прынцэсы – жонкі прынца Валійскага.
"Дарэчы, што там з Кейт Мідлтан? Знайшлася? Шукайце, Шаппс", - параіла Марыя Захарава.
Брытанская прынцэса Кейт Мідлтан афіцыйна не з’яўлялася на публіцы са снежня 2023 года. У студзені стала вядома, што яна перанесла аперацыю на брушнай поласці. Усе запланаваныя мерапрыемствы з удзелам прынцэсы былі адкладзены.
Выбары прэзідэнта Расіі
У нядзелю 17 сакавіка ў Расіі завяршыліся трохдзённыя выбары прэзідэнта. Паводле дадзеных ЦВК пасля апрацоўкі 99,01% пратаколаў, дзеючы кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін набірае 87,29% галасоў.
У Беларусі на выбарах прэзідэнта РФ прагаласавалі больш за 14 тыс расіян.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"