МІНСК, 19 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на тое, што супрацоўніцтва з РФ у касмічнай сферы працягнецца.
Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў у час размовы па відэасувязі з членамі асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) Алегам Навіцкім і Марынай Васілеўскай.
Лукашэнка хацеў бы, каб на арбіту зляталі і Навіцкі, і Васілеўская, і дублёр беларускі - Анастасія Лянкова.
"Хацелася б, каб вы ўтрох зляталі", - сказаў прэзідэнт.
Акрамя таго, Лукашэнказапрасіў у госці Васілеўскую і Навіцкага. Ён паабяцаў пачаставаць іх фірмовай салатай пасля завяршэння палёту ў космас.
Першая беларуска ў космасе
Плануецца, што 21 сакавіка на касмічным караблі "Саюз МС-25" у першыя ў гісторыі ў космас паляціць прадстаўніца Беларусі - Марына Васілеўская. Экіпажам будзе кіраваць расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Яшчэ адна ўдзельніца палёту - астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
У экіпаж дублёраў увайшлі касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер, Анастасія Лянкова (Беларусь) і астранаўт НАСА Дональд Петыт.
Усяго Навіцкі і Васілеўская на МКС прабудуць 12 сутак, пасля чаго адправяцца на Зямлю на караблі "Саюз МС-24".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"