Мінінфарм асудзіў блакіроўку сайтаў двух беларускіх СМІ ў Латвіі

У Рызе лічаць, што дадзеныя інфармрэсурсы нібыта выкарыстоўваюцца для падтрымкі "агрэсіўнай расійскай прапаганды".
Sputnik
МІНСК, 19 сак - Sputnik.Улады Латвіі пазбаўляюць сваіх грамадзян права на атрыманне поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі, паведамілі ў Мінінфарме Беларусі.
Такім чынам у ведамстве адрэагавалі наабмежаванне доступу ў Латвіі да двух беларускіх сродкаў масавай інфармацыі - сайтаў тэлеканала ОНТ і выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня".
"Міністэрства інфармацыі асуджае блакаванне сайтаў беларускіх СМІ", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Мінінфарме Беларусі дадалі, што такія дзеянні латвійскіх улад недапушчальныя, яны накіраваны на абмежаванне свабоды слова і мэтанакіраванае пазбаўленне грамадзян Латвіі права на атрыманне поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі.
Рашэнне аб забароне доступу да сайтаў двух беларускіх і сямі расійскіх СМІ напярэдадні прыняла Нацыянальная рада па электронных сродках масавай інфармацыі Латвіі. Чыноўнікі гэтай прыбалтыйскай краіны прыйшлі да высновы, што гэтыя рэсурсы нібыта выкарыстоўваюцца "для падтрымкі агрэсіўнай расійскай прапаганды".
Таксама мясцовыя ўлады лічаць, што гэтыя СМІ распаўсюджваюць скажоную і ілжывую інфармацыю аб украінскім канфлікце, а таксама інфармацыю, якая дыскрэдытуе латвійскую дзяржаву і НАТА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"