Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астралогіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 20 сакавіка
У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.
Хто нарадзіўся 20 сакавіка
1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька беларускага паэта Максима Багдановіча.
1954 год: Мікола Мятліцкі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі і расійскі піяніст Святаслаў Рыхтэр і нарвежскі драматург Генрых Ібсен.
20 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых.
У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор'е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць.
Таксама сёння адзнячаецца дзень вясновага раўнадзенства. Продкі прыкмячалі, калі днём пахмурна, то ў бліжэйшы час начамі будуць маразы. Калі далягляд сіні, хутка пацяплее. Халоднае ж і пахмурнае надвор'е прадвяшчае замаразкі.