МІНСК, 20 сак – Sputnik. Спроба стварыць з Украіны "анты-Расію" прывядзе да непазбежнага скону гэтай краіны, такое меркаванне выказаў пасол РФ у ЗША Анатоль Антонаў.
"Простым украінцам... час адмовіцца ад ілюзій і зразумець, што стварэнне "анты-Расіі" пры поўнай залежнасці ад Захаду вядзе не да росквіту, а да непазбежнага скону краіны", - сказаў ён амерыканскаму часопісу Newsweek.
Антонаў падкрэсліў, што, калі была пачата спецаперацыя, Расіі "не пакінулі выбару". Масква павінна была ўстаць на абарону рускамоўнага насельніцтва на сваіх гістарычных землях, даць адпор нацыстам і спыніць набліжэнне НАТА да меж Расіі.
Дыпламат адзначыў, што мэты ваеннай спецаперацыі будуць дасягнуты і "дазволяць пакласці канец шматгадовай вайне кіеўскай хунты з уласным народам".
Пасол таксама паведаміў, што ЗША спрабуюць уцягнуць Лацінскую Амерыку ў пастаўкі зброі Украіне і заклікаў Вашынгтон не разглядаць рэгіён як уласны "задні двор".
Раней дыпламат казаў, што пасля перамогі Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта Вашынгтон не адмовіцца ад праекта "анты-Расія".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"