МІНСК, 20 сак – Sputnik. Глабальнае змяненне клімату на планеце асабліва адбілася на беларускіх зімах, яны сталі цяплейшыя, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч у сераду.
"Апошняе дзесяцігоддзе (2014 – 2023 гады) было з сярэдняй тэмпературай 8,1 градуса і аказалася цяплейшым за ўсе папярэднія. А сярэдняя тэмпература паветра апошніх пяці гадоў (2019 – 2023 гады) склала 8,3 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 1,1 градуса', - сказала яна.
Па словах Кузьміч, глабальныя змены клімату асабліва паўплывалі на зімовае надвор’е ў Беларусі.
"За апошнія тры дзесяцігоддзі назіраецца дакладна выяўленая тэндэнцыя пацяплення, асабліва ў зімовы перыяд", - адзначыла намеснік начальніка Белгідрамета.
У Беларусі змяненне клімату прыводзіць не толькі да павелічэння колькасці засушлівых дзён, але і такіх неспрыяльных з’яў, як замаразкі, моцны вецер, шквалы і смерчы, адзначыла спецыяліст.
Паводле яе слоў, большасць мер, якія дапамагаюць адаптавацца да змен клімату, ёсць у беларускім заканадаўстве.
"Асаблівае месца ў зніжэнні рызык змянення клімату займае павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва", - адзначыла спецыяліст.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"