МІНСК, 20 сак – Sputnik. Магчымасць адпраўкі ваенных Францыі ва Украіну будзе для французскіх улад раўназначна гільяціне, упэўнен намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
На яго думку, калі Францыя вырашыць адправіць ва Украіну сваіх вайскоўцаў, то яе "парэжуць на часткі" ўласныя апазіцыйныя сілы, што стане добрым урокам для Еўропы.
"А вось для пеўняў з французскага кіраўніцтва гэта (адпраўка ваенных ва Украіну - Sputnik) будзе раўназначна гільяціне. Іх парэжуць на часткі раз’юшаныя родныя і зласлівыя прадстаўнікі апазіцыі, якіх пераконвалі, што Францыя не ваюе з Расіяй. А для іншых няўрымслівых паўдуркаў у Еўропе будзе добры ўрок", - падзяліўся Мядзведзеў у сваім Telegram-канале, каментуючы магчымую адпраўку французаў ва Украіну.
Некаторы час таму дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін распавёў аб тым, што Францыя займаецца падрыхтоўкай кантынгенту для адпраўкі ва Украіну. Для першага этапу заяўлена каля 2 тысяч вайскоўцаў.
У той жа час ён звярнуў увагу, што ў Елісейскім палацы гавораць аб тым, што колькасць загінулых ва Украіне французаў перайшла "псіхалагічна значны парог". Калі гэтыя звесткі будуць абнародаваны, адзначаў Нарышкін, могуць пачацца масавыя пратэсты грамадзян.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"