Сёння кіраўнік ЦВК Расіі Эла Памфілава аб’явіла афіцыйныя вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі. Паводле даных ЦВК, Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў, Мікалай Харытонаў – 4,31%, Уладзіслаў Даванкоў – 3,85%, Леанід Слуцкі – 3,20%.
Яна таксама паведаміла, што за Пуціна прагаласавалі 76 277 708 выбаршчыкаў.
Галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ праходзіла тры дні: 15, 16 і 17 сакавіка. Выніковая яўка на выбарах, як раней паведамілі ў ЦВК, склала 77,49% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спіскі.
Да гэтага рэкорд быў зафіксаваны ў 1991 годзе, калі выбіралі кіраўніка РСФСР, – 74,66%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"