Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 22 сакавіка
У 1659 годзе выйшла пастанова Сейма Рэчы Паспалітай аб заснаванні Брэсцкага манетнага двара.
У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.
У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 22 сакавіка
1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.
22 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.
Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выходзілі клікаць вясну. Пеклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і налічыць 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.
Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор'е.