Тэракт у "Крокус Сити Холл"

"Крокус" пасля тэракта: больш за 100 ратавальнікаў шукаюць пацярпелых пад заваламі – відэа

На гэты момант гарэнне ў будынку, які часткова абрынуўся, яшчэ працягваецца, ачагі ўзгарання ёсць на даху, 2-м і 3-м паверхах, адначасова супрацоўнікі МНС разбіраюць завалы, пад якімі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
Sputnik
На месцы абвальвання даху ў будынку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі працуюць аэрамабільныя групоўкі Цэнтра "Лидер" і атрада "Центроспас", паведамілі ў расійскім МНС.
Задзейнічана больш за 200 адзінак спецтэхнікі – гэта аварыйна-выратавальныя машыны, спецыяльныя робаты і нават беспілотнікі. На гэты момант разабрана больш за 40 кубаметраў завалаў.
Пры разборы канструкцый задзейнічалі таксама кінолагаў з сабакамі на выпадак знаходжання тых, хто выжыў пад заваламі. Да працы з наведвальнікамі канцэрта, якія апынуліся ў будынку ў момант тэракта, прыцягнуты псіхолагі, да медыкаў ужо паступіла амаль 700 зваротаў.
Падчас разбору завалаў у канцэртнай зале колькасць загінулых у выніку тэракта павялічылася да 133 чалавек, паведамілі ў расійскім СК.
Пажарныя тым часам працягваюць тушэнне ачагоў гарэння на даху, 2-ім і 3-ім паверхах. Агульная плошча – 500 квадратных метраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"