МІНСК, 23 сак – Sputnik. Колькасць людзей, якія загінулі ў выніку тэракта, які адбыўся напярэдадні ў канцэртнай зале "Крокус сити холл", вырасла да 115 чалавек, паведамілі ў Следчым камітэце Расіі.
"На месцы тэракта ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл" пры разборы завалаў экстранымі службамі знойдзены яшчэ целы загінулых", - сказана ў паведамленні СК.
Там таксама адзначылі, што пошукавыя работы на месцы здарэння працягваюцца, таму колькасць ахвяр можа павялічыцца.
Што здарылася ў "Крокусе"?
Напярэдадні ў пятніцу вечарам стала вядома аб стральбе ў канцэртным цэнтры "Крокус Сити Холл", які знаходзіцца ў Падмаскоўі ў Краснагорску.
У залу "Крокус сити холла" ўварваліся людзі ў камуфляжы і адкрылі хаатычны агонь па мірных грамадзянах. Тэрарысты раскідвалі запальныя шашкі, што выклікала пажар.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў распавёў, што Уладзімір Пуцін з першых хвілін атрымаў інфармацыю аб тэракце. Кіраўнік расійскай дзяржавы атрымлівае інфармацыю аб усіх мерах ад задзейнічаных службаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"