МІНСК, 25 сак – Sputnik. Прамы авіярэйс можа з’явіцца паміж Беларуссю і Омскай вобласцю, паведаміў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам губернатар расійскага рэгіёна Віталь Хаценка.
Паводле яго слоў, на ёй разглядалася пытанне аздараўлення жыхароў вобласці ў беларускіх санаторыях і як іх прывабіць у рэспубліку.
"Многія іншыя напрамкі мы сёння абмяркоўвалі. У тым ліку і магчымасць прамога пералёту паміж Омскам і Мінскам, пачынаючы з наступнага года", - сказаў Хаценка.
Ён таксама ўдакладніў, што зараз омскія ўлады падбіраюць кампанію, якая змагла б выконваць перавозкі па гэтым маршруце.
"Будзем старацца, каб такі рэйс у нас быў", - сказаў на заканчэнне губернатар.
Цяпер прамыя авіярэйсы з беларускай сталіцы з рознай перыядычнасцю ўжо выконваюцца ў шэраг гарадоў Расіі – Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Казань, Калінінград, Калугу, Ніжні Ноўгарад, Перм, Самару, Сочы, Уфу і Чарапавец. Акрамя таго, самалёты беларускай авіякампаніі "Белавія" пачалі лятаць з Гомеля ў Маскву і Санкт-Пецярбург. Чакаецца, што ў канцы красавіка з’явіцца рэйс Архангельск – Мінск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"