МІНСК, 25 сак – Sputnik. У пятніцу тэрарысты атакавалі вядомую канцэртную пляцоўку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, гэта прывяло да шматлікіх ахвяр і пацярпелых сярод мірных грамадзян. Што вядома сёння, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Арышт абвінавачаных
Суд у Маскве арыштаваў чатырох абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Двое з іх поўнасцю прызналі віну. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.
Сярод арыштаваных – Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, а таксама Далерджон Мірзоеў і Саідакрам Рачабалізада. Усе яны з Таджыкістана. Мірзоеў і Рачабалізада прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме.
Спісак пацярпелых абнаўляецца
Міністэрства аховы здароўя Падмаскоўя абнавіла спісак пацярпелых, у ім 182 чалавекі: у бальніцах Масквы і Маскоўскай вобласці знаходзіцца 101 пацыент, 20 пацыентаў былі выпісалі.
Акрамя таго, 61 чалавек атрымлівае амбулаторную дапамогу.
Сярод пацярпелых ёсць два беларусы, якія працавалі ахоўнікамі ў "Крокусе". Гэта Алім Кашавараў, які знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы (яго стан ацэньваецца як цяжкі), а таксама Вадзім Кулік, які да апошняга ратаваў людзей, але, паводле слоў калег, сам з цэнтра не выйшаў.
Што да ахвяр тэракта, то іх колькасць вырасла да 137 чалавек. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, у спісках загінулых у тэрарыстычнай атацы значыцца грамадзянка Беларусі 1978 года нараджэння.
Францыя павысіла ўзровень пагрозы
Улады Францыі прынялі рашэнне павысіць узровень тэрарыстычнай пагрозы да найвышэйшага пасля тэракта ў Падмаскоўі, а таксама на фоне інфармацыі, якая ім паступае, аб пагрозах здзяйснення тэрактаў і на тэрыторыі краіны. Як паведамляе выданне Figaro, такое рашэнне прыняў прэм’ер-міністр краіны Габрыэль Аталя пасля пасяджэння савета па абароне.
Акцыя "Журавли"
У нядзелю вечарам на будынку "Крокус сити холл" з’явілася праекцыя "Летят журавли", яна дала старт акцыі памяці ахвяр тэракта. Такія ж выявы з’явіліся на экранах не толькі ў сталіцы Расіі, але і іншых гарадах краіны.
Акцыя атрымала сваю назву ў гонар песні народнага артыста СССР Мусліма Магамаева "Журавли", імя якога носіць канцэртная зала. На экране, размешчаным на будынку медыягрупы "Россия сегодня" ў Маскве, таксама з’явілася выява жураўлёў, якія ляцяць у памяць аб ахвярах тэракта ў "Крокусе".
Маёмасць застрахавана
Маёмасць уласніка "Крокус Сити Холл" была застрахавана ў "Ингосстрахе". Страхавая кампанія паабяцала выканаць усе свае абавязацельствы па дагаворы страхавання.
Акрамя таго, для кліентаў кампаніі, чыё здароўе або маёмасць пацярпела ў выніку гэтай трагедыі, "Ингосстрах" увёў спрошчанае ўрэгуляванне страт.
Раней уладальнікі комплексу "Крокус" заявілі аб сваіх планах яго аднавіць. Таксама прыводзіліся розныя адзнакі кошту пацярпелай маёмасці – ад 10 да 12 млрд расійскіх рублёў. Аднак у "Ингосстрахе" не паведамілі суму, на якую была застрахавана маёмасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"