МІНСК, 27 сак – Sputnik. Грамадзяне Расіі ўдзячны беларускаму народу за аказаную падтрымку пасля тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сити Холл", аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў.
"Мы, безумоўна, расіяне, удзячны за гэтыя ўчынкі", - сказаў ён падчас выступлення на XIII Форуме ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю Саюзнай дзяржавы.
Мезенцаў нагадаў, што да пасольства Расіі ў Мінску прыйшлі тысячы людзей, каб ускласці кветкі і запаліць свечкі.
Дзяржсакратар падкрэсліў асаблівую значнасць таго, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста неадкладна выказаў самыя шчырыя спачуванні наконт трагедыі расіянам і кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Пуціну.
Ён выказаў падзяку тым, хто адназначна ацэньвае тое, што здарылася ў "Крокусе" як варварскі тэрарыстычны акт, паколькі дваякіх трактовак здарэння, якія ўжо выказваюцца з боку Захаду, быць не можа.
Мезенцаў упэўнен, што злачынцы павінны быць пакараны, і ніякія тлумачэнні знешніх ці ўнутраных асаблівасцей грамадства ў дадзеным выпадку недапушчальны.
Трагедыя ў "Крокусе"
Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холл", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй дапаможнай базы тэрарыстаў.
Па апошніх звестках, загінулі 140 чалавек. Працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны, частка з іх ужо выпісана, аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"