МІНСК, 27 сак – Sputnik. Следчы камітэт Расіі атрымаў 143 заявы аб знікненні людзей у выніку тэракта ў "Крокус Сити Холл", паведаміла прэс-служба ведамства.
Па стане на вечар серады, 27 сакавіка, былі апазнаны 84 целы загінулых. Сваякі таксама змаглі апазнаць целы 5 дзяцей ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў.
"У мэтах устанаўлення асоб астатніх загінулых праводзяцца малекулярна-генетычныя экспертызы", - адзначылі ў СК Расіі.
На дадзены момант на месцы здарэння працягваюць працаваць следчыя і крыміналісты. Ход расследавання крымінальнай справы кантралюе старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін.
У ведамстве расказалі, што ў расследаванні прымяняюцца найноўшыя крыміналістычныя сродкі, з дапамогай якіх даследуюцца пацярпелыя і разбураныя плошчы будынка.
"Адбіраюцца рэчавыя доказы, якія маюць значэнне для расследавання", - удакладнілі ў Следчым камітэце.
Таксама спецыялісты аналізуюць інфармацыю, узятую з мабільных прылад тэрарыстаў.
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Тэрарысты вечарам у пятніцу, 22 сакавіка, адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку выступлення групы "Пикник". Потым злачынцы падпалілі будынак.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 140 чалавек, пацярпелі больш за 150. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. У бальніцах застаюцца 80 чалавек.
Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"