Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лаўроў: магчыма, нам і не спатрэбіцца прызнаваць Зяленскага

Украінскія ўлады адмовіліся ад правядзення прэзідэнцкай кампаніі, матывуючы гэта ваенным становішчам у краіне, таму галасавання 31 сакавіка бягучага года не будзе.
Sputnik
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Абмяркоўваць легітымнасць паўнамоцтваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага можа і не спатрэбіцца, сказаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю выданню "Известия".
Раней пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Небензя заявіў, што рашэнне прэзідэнта Украіны не праводзіць выбары пазбаўляе яго легітымнасці з 21 мая бягучага года.
Уладзімір Зяленскі адмяніў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці 3 сакавіка, матываваўшы гэта ваенным становішчам у краіне.
"Што тычыцца 20 мая і што будзе 21 мая – давайце дажывем да гэтага. Можа, там і не спатрэбіцца нічога прызнаваць", - пракаменціраваў Сяргей Лаўроў словы расійскага пастаяннага прадстаўніка ў ААН.
Пры гэтым ён нагадаў, што ўкраінскі лідар падпісаў указ, які забараняе правядзенне мірных перагавораў з расійскім бокам.
Уладзімір Пуцін неаднаразова казаў заходнім палітыкам, што для сур’ёзных перагавораў па вырашэнні ўкраінскага крызісу неабходна, каб Уладзімір Зяленскі адмяніў уласны ўказ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Нарышкін: кампрамат Вашынгтона можа знішчыць Зяленскага як прэзідэнта