МІНСК, 28 сак – Sputnik. Спецыяльны прыз Саюза журналістаў Расіі "Лучший медиаменеджер года" атрымала галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян.
Уручэнне прэміі "Золотое перо" прайшло ў Маскве напярэдадні.
Сіманьян адзначыла, што раней гэтай прэміі не атрымлівала. Яна распавяла аб тым, што, навучаючыся ва ўніверсітэце на журфаку, з натхненнем успрымала навіну аб тым, што хтосьці атрымліваў "Золотое перо России".
"...я думала: "Няўжо я калі-небудзь вырасту і гэтак вось даб’юся поспехаў у прафесіі, што можа быць я таксама ўстану ў адным шэрагу з гэтымі цудоўнымі журналістамі, якім калі-небудзь была ўручана", - распавяла яна.
Галоўрэд медыягрупы "Россия сегодня" выказала падзяку ўсім "за тое, што вы палічылі, што я ўжо вырасла і заслужыла гэта".
"Золотое перо России" – штогадовая прэмія Саюза журналістаў РФ. Яна ўручаецца з 1989 года.
Мэта конкурсу – падтрымка і заахвочванне таленавітых журналістаў. Узнагарода прысуджаецца за выдатныя прафесійныя заслугі, шматгадовую працу ў айчыннай прэсе, радыё і на тэлебачанні, грамадзянскую пазіцыю і маральны аўтарытэт сярод калег.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"