Якія падзеі адбыліся 30 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 30 сакавіка
У 1330 годзе канфлікт паміж магістратам Рыгі і Лівонскім ордэнам скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем міру.
У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака.
Хто нарадзіўся 30 сакавіка
1956 год: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі мастак Франсіска Гойя, французскі паэт Поль Верлен, галандскі мастак Вінцэнт ван Гог і канадская спявачка Селін Дыён.
30 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Алексія. Па паданні ён быў сынам багатых бацькоў, але адмовіўся ажаніцца з прыгожай і багатай дзяўчынай і 17 гадоў жыў у жабрацтве, пакуль Божая Маці не паказала на яго, як на чалавека, які годны Царства Нябеснага. Слава пра яго ляцела па ўсёй краіне, і ён пакінуў царкву, у якой служыў, каб вярнуцца ў дом бацькоў, дзе яго ніхто не пазнаў. Толькі перад смерцю святы адкрыў пра сябе ўсю праўду.
У народзе гэты дзень называюць Аляксей Цёплы. Гэты святы здаўна лічыўся апекуном рыбаловаў. Каб заўсёды мець поспех у лоўлі рыбы, трэба было 30 сакавіка сплесці "чароўную" сетку – "абыдзённік", лічылася, што тады ў ёй заўсёды будзе шмат рыбы.
Калі 30 сакавіка ішоў дождж або снег, лета будзе ўраджайнае, калі надвор'е добрае – летам будзе горача і будзе мала грыбоў.