МІНСК, 30 сак – Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў лютым склала 2 025,7 рубля, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Раней Нацыянальны статыстычны камітэт публікаваў даныя аб сярэдняй зарплаце ў студзені бягучага года – 1 991,2 рубля. Усяго за месяц рост склаў 34,5 рубля.
Пры гэтым у снежні мінулага года сярэдняя зарплата беларусаў падскочыла да адзнакі ў 2 271 рубель. Пакуль што на гэты ўзровень заработная плата ў рэспубліцы не вярнулася. Адставанне складае 245,3 рублі.
У рэгіянальным разрэзе сярэдні заробак у лютым выглядае наступным чынам:
Мінск – 2 768 рублёў,
Мінская вобласць – 2 019,3 рубля,
Гомельская вобласць – 1 842,9 рубля,
Гродзенская вобласць – 1 796,7 рубля,
Брэсцкая вобласць – 1 785,3 рубля,
Віцебская вобласць – 1 698,4 рубля,
Магілёўская вобласць – 1 686,2 рубля.
Традыцыйна самы вялікі заробак у беларусаў, якія занятыя ў сектары інфармацыйных тэхналогій – 7 207,5 рубля. Следам з вялікім адставаннем ідуць работнікі са сферы пасажырскага паветранага транспарту – 4 521,3 рубля.
У аўтсайдарах па даходах традыцыйна апынуліся работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці – 1 035,2 рубля. Крыху больш атрымалі супрацоўнікі бібліятэк, архіваў і музеяў – 1 181 рубель.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"