Якія падзеі адбыліся 31 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 31 сакавіка
У 1966 годзе ў СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.
Хто нарадзіўся 31 сакавіка
1806 год: Іосіф Каржанеўскі, беларускі вучоны-хірург і інфекцыяніст,
1921 год: Анатоль Рудакоў, беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф і матэматык Рэнэ Дэкарт і рускі тэатральны і мастацкі дзеяч Сяргей Дзягілеў.
31 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Іерусалімскага.
У гэты дзень стараліся не хадзіць у госці, каб не пакінуць у чужым доме сваю ўдачу. Для таго, каб сядзець дома, былі і прыродныя прычыны: дарогі ў гэты час былі вельмі дрэнныя праз дажджы і паводкі.
Калі да 31 сакавіка ўжо з'явіліся камары, надвор'е будзе сонечнае і яснае. Тое ж самае прадвяшчае прылёт лебедзяў.