Калі гавораць аб Алтаі, нярэдка блытаюць Рэспубліку Алтай і Алтайскі край. Гэта два розныя рэгіёны, якія мяжуюць адзін з адным. Алтайскі край – гэта Заходняя Сібір, Сібірская федэральная акруга, яго сталіца – Барнаул.
Рэспубліка Алтай – гэта таксама Заходняя Сібір, але сталіца гэтага рэгіён – Горна-Алтайск. Неафіцыйна рэспубліку называюць Горны Алтай. Ён славіцца сваімі прыроднымі славутасцямі.
Адна з самых легендарных – Чуйскі тракт. Дарога працягласцю 968 кіламетраў славіцца неверагоднай прыгажосці краявідамі. Самы маляўнічы ўчастак ідзе ад Горна-Алтайска да мангольскай мяжы.
Асноўны паток турыстаў едзе ў гэты край у цёплую пару года, але ў апошнія гады сталі з’яўляцца і снегаходныя маршруты. І вядома, працуюць пляцоўкі для аматараў горных лыж.
Як выглядае Горны Алтай у сярэдзіне сакавіка, глядзіце ў нашай фотастужцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"