Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мэр Харкава заявіў аб планах эвакуацыі насельніцтва

Кіраўнік выканаўчай улады Харкава запэўніў, што сітуацыя ў горадзе спакойная, а адтоку жыхароў не назіраецца.
Sputnik
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Улады Харкава маюць канкрэтныя планы па эвакуацыі насельніцтва з горада, заявіў мэр Харкава Ігар Церахаў, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на ўкраінскі тэлемарафон.
Пры гэтым, хаця планы эвакуацыі распрацаваны, кіраўніцтва горада пакуль што не мае намеру іх рэалізоўваць.
"Сёння мы не бачым, што ёсць хваля адтоку, што людзі бягуць з Харкава, з’язджаюць з Харкава… Ніякай панікі ў горадзе няма", - заявіў Церахаў.
У аўторак, 2 красавіка, украінскі генерал у адстаўцы, былы намеснік сакратара Савета нацбяспекі Украіны Сяргей Крыванос заявіў, што становішча УСУ ў наваколлях горада Часаў Яр на Арцёмаўскім кірунку вельмі складанае. На яго думку, украінскім вайскоўцам трэба рыхтавацца да абароны Харкава.
Таксама кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласці Віталь Ганчаў 28 сакавіка заяўляў, што УСУ назапасілі вялікую колькасць заходняй тэхнікі і актыўна ўзводзяць абарончыя збудаванні ў рэгіёне.
У панядзелак, 1 красавіка, Мінабароны Расіі паведамляла, што ў раёне Харкава быў знішчаны пункт часовай дыслакацыі замежных наёмнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расійскія войскі паразілі ракетамі Харкаўскі бранятанкавы завод