Пуцін сустрэўся ў Крамлі з Кустурыцам

Рэжысёр распавёў кіраўніку расійскай дзяржавы аб сваіх планах зняць "рускі трыпціх" паводле твораў Дастаеўскага, Гогаля і Талстога.
Sputnik
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў цікавымі ідэі сусветна вядомага сербскага кінарэжысёра Эміра Кустурыцы аб здыманні фільмаў у Расіі.
Пастаноўшчык паведаміў, што хоча зняць трыпціх па творах рускіх класікаў – Фёдара Дастаеўскага, Мікалая Гогаля і Льва Талстога. Ужо вядома, як будуць называцца гэтыя фільмы.
"Першы называецца "Інжынер лёгкіх прагулак", - сказаў Кустурыца, растлумачыўшы, што гэта яго сучасная версія Дастаеўскага.
Потым, паводле яго слоў, рушыць услед "версія Гогаля" – "Як Іван Іванавіч раззлаваўся на Івана Нікіфаравіча". Кустурыца адзначыў, што гэта вельмі смешная версія, і што "цяпер гэта важна зрабіць".
"І трэці фільм "Казакі" Льва Мікалаевіча Талстога", - дадаў рэжысёр.
Пасля гэтага, адзначыў ён, можна завяршаць кар’еру. Уладзімір Пуцін у адказ заявіў, што пра гэта пакуль што рана казаць.
"Што да завяршэння кар’еры, мне здаецца, што аб гэтым вам рана гаварыць. Рана казаць... Вы так шмат зрабілі. Мне здаецца, што зробіце не менш яшчэ", - сказаў прэзідэнт Расіі.

Ацэнкі падзей ва Украіне

Падчас размовы сербскі рэжысёр пракаменціраваў падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, і параўнаў іх з эпізодам з мінулага, калі з Харватыі бандэраўцы выгналі больш за 200 тысяч сербаў. Пры тым ён падзякаваў Пуціну за "асабістую гістарычную справядлівасць", якая заўсёды была ў славян.
"Тое, што зараз адбываецца ва Украіне, – гэта барацьба для нас. Мы бачылі, што адбывалася з бандэраўцамі ў Харватыі, калі яны выгналі 230 тысяч сербаў. Я думаю, што гэтая аналогія вельмі важная для ўсіх", - сказаў Эмір Кустурыца.
Пуцін заявіў, што ацэнкі рэжысёра па падзеях ва Украіне супадаюць з яго ўласнымі ацэнкамі: мінулыя падзеі ў Сербіі і сённяшнія ва Украіне – вельмі падобныя з’явы.
"Тое, што адбывалася ў Сербіі, і тое, што адбываецца зараз паміж Расіяй і Украінай, узвялічванне, узняцце на п’едэстал фашыствуючых элементаў мінулага, наданне ім новага жыцця ў сённяшнім дні, гэта, вядома, усе вельмі падобныя з’явы, вельмі падобныя", - канстатаваў прэзідэнт РФ.
Пасля чаго дадаў, што ідэалогія крайняга нацыяналізму дэманструе дзіўную жывучасць і стаіць у адным шэрагу з сучаснымі тэрактамі.
"Дзіўна, наколькі жывучая гэтая ідэалогія чалавеканенавісніцтва і крайняга нацыяналізму, якую выкарыстоўваюць вельмі многія сілы на працягу стагоддзяў", - сказаў Пуцін.
У гэтым шэрагу, адзначыў ён, стаяць і тэракты, "якія мы назіраем апошнім часам і перажываем апошнім часам".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мядзведзеў: надышоў час расійскага кіно