У будынак пасольства РФ у Вільнюсе дзве ночы запар кідалі кактэйлі Молатава

Аб інцыдэнце, у выніку якога пашкоджаны будынак расійскай дыпмісіі, праінфармаваў паліцэйскі дэпартамент Літвы.
Sputnik
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Невядомыя асобы дзве ночы запар – з суботы на нядзелю і з нядзелі на панядзелак – кідалі бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак пасольства РФ у Вільнюсе. Аб гэтым паведамілі ў паліцэйскім дэпартаменце Літвы.
"У ноч на нядзелю каля 2:15 (супадае з мінскім часам - Sputnik) невядомы кінуў у будынак пасольства Расіі ў Вільнюсе бутэльку з запальнай сумессю, якую называюць кактэйлем Молатава", - прыводзіць паведамленне паліцыі партал LRT (Літоўскае радыё і тэлебачанне).
Другі раз, паводле інфармацыі дэпартамента, аналагічнае дзеянне было здзейснена ў ноч на панядзелак каля 2:46.
У ведамстве заявілі, што ў выніку пашкоджана сцяна будынка расійскай дыпмісіі, зараз устанаўліваецца памер страт.
Як адзначыў прадстаўнік дэпартамента, устанавіць падазроных пакуль што не ўдалося. Інцыдэнт быў зафіксаваны самімі паліцэйскімі, распачата дасудовае расследаванне па артыкуле Крымінальнага кодэкса аб пашкоджанні маёмасці грамадска небяспечным спосабам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аўтамабіль пратараніў вароты пасольства Расіі ў Кішынёве