Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 9 красавіка
У 1945 годзе савецкімі войскамі ўзяты штурмам горад-крэпасць Кёнігсберг.
Хто нарадзіўся 9 красавіка
1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.
9 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.
У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з'яўлення бульбы гэтая агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў вясковых раслін. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.
Калі раніцай туман – год будзе ўраджайны.