МІНСК, 9 кра – Sputnik. Навіны ў Telegram патрабуюць індывідуальнага падыходу, трэба адаптаваць матэрыял пад пляцоўку, заявіў шэф-рэдактар Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Самахвалаў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што ў Тelegram у 2024-м стала цесна, з’явілася высокая канкурэнцыя, што накладвае адбітак пры працы ў месенджары.
"Самая вялікая памылка ў Тelegram – гэта лічыць, што гэта нейкая адносна новая пляцоўка, якая працуе па старых правілах. Гэта значыць, мы можам браць нейкія артыкулы, прэс-рэлізы, спасылкі на відэа-інтэрв’ю і думаць, што людзі будуць гэта чытаць, глядзець, слухаць. На жаль, гэта так не працуе. Навіны ў Telegram патрабуюць індывідуальнага падыходу, патрабуецца адаптацыя кантэнту", - сказаў Самахвалаў.
Паводле яго слоў, Тelegram у 2024 годзе можна ахарактарызаваць коратка – гэта перанасычанасць або перанасяленне. Эксперт падкрэсліў, што ў месенджары стала цесна, з’явілася вельмі шмат каналаў.
"Гэта, на мой погляд, стала ключавым фактарам, які мы павінны ўлічваць пры рабоце", - дадаў ён.
Майстар-клас SputnikPro 9 красавіка 2024 года
© Sputnik / Александр Жибуль
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"