МІНСК, 10 кра – Sputnik. Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская прыбудзе ў Мінск 11 красавіка, паведаміў журналістам галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Васіль Гурскі.
"Мы ўсе чакаем нашу дарагую касманаўтку Марыну Васілеўскую. Адзінаццатага чысла ў нас у аэрапорце будзем сустракаць. У тым ліку і прадстаўнікі Акадэміі навук", - сказаў ён.
Гурскі падкрэсліў, што палёт Васілеўскай – гэта вынік доўгай працы многіх людзей. Паводле яго слоў, зараз стан здароўя дзяўчыны ў норме, а аднаўленне пасля палёту ідзе ў адпаведнасці з праграмай.
Раней паведамлялася, што Васілеўская адправілася ў палёт на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) 23 сакавіка, а вярнулася 6 красавіка. Камандзірам яе экіпажа і пры ўзлёце, і падчас прызямлення быў расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі. У праграму знаходжання Васілеўскай на МКС уваходзіў шэраг навуковых эксперыментаў.
Васілеўская, а таксама яе дублёр Анастасія Лянкова, паводле нядаўна прынятага ўказа прэзідэнта Беларусі, афіцыйна лічацца беларускімі касманаўтамі. Гэта дае ім некаторыя льготы і прэферэнцыі: у тым ліку права на медыцынскія абслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медцэнтры, пенсіённае забеспячэнне, дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"