Які сёння дзень: 11 красавіка 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.
Sputnik
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізона Уладзіслава Вазы.
У 1927 годзе была прынята Канстытуцыя БССР.
У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар.
Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.
У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі соку шмат, хутка пацяплее.
Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.