Ракета "Ангара-А5" не ўпершыню запушчана ў космас – яе першы палёт адбыўся яшчэ 23 снежня 2014 года з Плясецка. Цяпер прайшоў першы запуск з касмадрома "Восточный" – ён знаходзіцца ў Расіі (у адрозненне ад "Байканура", размешчанага на тэрыторыі Казахстана) і значна бліжэй да экватара, чым ваенны "Плясецк".
Гэта першая ракета, цалкам распрацаваная ў РФ, а не СССР. Пляцоўку пад "Ангару" будавалі больш за пяць гадоў.
Ракета паспяхова вывела на арбіту разгонны блок з карыснай нагрузкай.
"Сённяшні пуск, які зроблены вашымі рукамі, гэта вялікая падзея для ўсіх нас і для краіны ў цэлым", - так сказаў аб гэтай падзеі гендырэктар "Роскосмоса" Юрый Барысаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"