Відэа

Ракету "Ангара" запусцілі з трэцяга разу – відэа

Запуск цяжкай ракеты, якая ў будучыні будзе працаваць на будаўніцтве новай расійскай арбітальнай станцыі, раней двойчы адмянялі па тэхнічных прычынах.
Sputnik
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Ракету "Ангара-А5" з трэцяга разу ўдалося запусціць з касмадрома "Восточный".
Як адзначыў каментатар у трансляцыі, палёт праходзіць у нармальным рэжыме, сістэма кіравання працуе штатна.
Ракета паспяхова вывела на арбіту разгонны блок "Орион" з карыснай нагрузкай. Сярод задач, якія будуць выконвацца з дапамогай палётаў "Ангары", – будаўніцтва новай расійскай арбітальнай станцыі. Менавіта цяжкая ракета даставіць на арбіту ўсе яе модулі, а таксама будзе запускаць пілатуемыя караблі ў будучыні. Будаўніцтва новай касмічнай станцыі павінна пачацца ў 2027 годзе.
У "Роскосмосе" падкрэслілі, што "Ангара-А5" – экалагічна чыстая, паколькі не выкарыстоўвае таксічныя кампаненты паліва. Таму найбліжэйшым часам яна заменіць ракеты класа "Протон-М".
Нагадаем, старт цяжкай ракеты адмяняўся двойчы – 9 і 10 красавіка. І ў першым, і ў другім выпадку аўтаматыка дала каманду "адбой пуску" за лічаныя секунды да прызначанага часу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"