МІНСК, 14 кра – Sputnik. Пабываць на Міжнароднай касмічнай станцыі ўдалося 280 грамадзянам з 23 краін, пра гэта сведчаць даныя агенцтваў "Роскосмос" і NASA.
Больш за ўсё гасцей МКС – грамадзяне ЗША, Расіі і Японіі.
Так, на станцыі пабывала 167 амерыканцаў. Часцей за ўсё лятаў астранаўт Майкл Лопес-Алегрыя (пяць разоў), па чатыры візіты да МКС Стывена Боўэна, Марка Кэлі, Рычарда Мастракіа, Фрэдэрыка Стэркоу, Пэгі Уітсан і Джэфры Уільямса.
Расія знаходзіцца на другім месцы па колькасці сваіх грамадзян на МКС.
Па даных "Роскосмоса" на лістапад мінулага года, на станцыю ляталі 59 чалавек. У пачатку сакавіка 2024 года на касмічным караблі SpaceX Crew-8 на станцыю прыбыў яшчэ адзін расіянін – касманаўт Аляксандр Грабёнкін. Такім чынам, агульная колькасць склала 60 грамадзян Расіі. Пры гэтым адразу траім касманаўтам удалося пабываць на МКС пяць разоў – Юрыю Маленчанку, Фёдару Юрчыхіну і Алегу Кананенка.
На трэцім месцы рэйтынгу размясцілася Японія – Міжнародную касмічную станцыю наведалі 11 яе грамадзян.
Таксама ў пяцёрку лідараў увайшлі Канада (дзевяць чалавек) і Італія (шэсць чалавек).
На МКС пабывалі таксама па чатыры чалавекі з пашпартамі Францыі і Германіі.
Па два чалавекі адправілі на станцыю Саудаўская Аравія, ААЭ і Швецыя, па адным – Бразілія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Іспанія, Ізраіль, ПАР, Турцыя, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Малайзія, Беларусь і Данія.
Першая беларуская жанчына-касманаўт
Нагадаем, што палёт на МКС першага касманаўта з беларускім грамадзянствам працягнуўся з 23 сакавіка па 6 красавіка. Рэспубліку ў космасе прадставіла Марына Васілеўская. Камандзірам яе экіпажа і пры ўзлёце, і падчас прызямлення быў расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі.
У праграму знаходжання Васілеўскай на МКС уваходзіў шэраг навуковых эксперыментаў. У прыватнасці, яна прыняла ўдзел у расійскім эксперыменце біялагічнага 4D-друку.
У Мінск Васілеўская вярнулася 11 красавіка, дзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй зорку Героя Беларусі, а таксама пасведчанне касманаўта.
Лукашэнка таксама адзначыў, што дублёр Марыны Васілеўскай, Анастасія Лянкова, таксама можа адправіцца ў космас – калі расійскі бок будзе не супраць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"