Пяскоў: Расія занепакоена эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе

Прэс-сакратар Крамля заявіў, што далейшае развіццё канфлікту ў блізкаўсходнім рэгіёне не будзе адпавядаць ні чыім інтарэсам.
Sputnik
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Масква заклікае ўсе краіны да стрыманасці ў вырашэнні блізкаўсходняга канфлікту, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Мы надзвычай занепакоеныя эскалацыяй напружанасці ў рэгіёне, мы заклікаем усе краіны рэгіёна да стрыманасці. Далейшая эскалацыя ні ў чыіх інтарэсах. Таму, вядома, мы выступаем за тое, каб усе рознагалоссі вырашаліся выключна палітыка-дыпламатычнымі метадамі", - сказаў Пяскоў.
У ноч на 14 красавіка іранская армія правяла паветраную атаку дронамі і ракетамі па ізраільскай тэрыторыі. Згодна з паведамленнямі СМІ, выкарыстоўваліся беспілотнікі-камікадзэ Shahed, гіпергукавыя ракеты "Фатах" і "Фатах-2".
Іранскі дзяржаўны тэлеканал Press TV паведаміў, што ўсе гіпергукавыя ракеты дасягнулі сваіх цэлей.
Па даных ізраільскай арміі, іранскі бок запусціў звыш 300 боепрыпасаў, уключаючы каля 170 беспілотнікаў. Ізраіль запэўнівае, што толькі некалькі ракет даляцелі да яго тэрыторыі і прычынілі "нязначную шкоду".
Тэгеран назваў аперацыю "Праўдзівае абяцанне" – яна была адказам на атакі з боку Ізраіля. У тым ліку падставай быў удар па консульстве Ірана ў Дамаску, пры якім загінулі два генералы іранскай арміі.
Пасля іранскай атакі 14 красавіка міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абмеркаваў па тэлефоне сітуацыю на Блізкім Усходзе са сваім іранскім калегам Хасейнам Амірабдалахіянам.
Падчас размовы было адзначана, што дадатковая эскалацыя сітуацыі ў рэгіёне і новыя небяспечныя правакацыйныя дзеянні могуць выклікаць рост напружанасці на Блізкім Усходзе.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што Мінск занепакоены новым вітком небяспечнай эскалацыі на Блізкім Усходзе.
"Мы заклікаем усю міжнародную супольнасць, уключаючы дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, прыняць меры і кансалідаваць намаганні для больш хуткай стабілізацыі сітуацыі", - сказаў Алейнік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Небензя: атака Ірана на Ізраіль не здарылася ў вакууме