Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка

Сабраныя на суботніку сродкі пойдуць на фінансаванне праектаў па рэканструкцыі мемарыяльных комплексаў.
Sputnik
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Рэспубліканскі суботнік адбудзецца ў Беларусі 20 красавіка, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Савета міністраў краіны.
Адзначаецца, што адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Заробленыя падчас суботніка грашовыя сродкі пойдуць на фінансаванне розных праектаў.
Так, 35% будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям – ахвярам вайны" ў населеным пункце Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён). Столькі ж – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання ў Брэсцкай крэпасці.
Яшчэ 30% – на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
У мінулым годзе суботнік прайшоў 22 красавіка, у прыватнасці, у Мінску ў ім удзел узялі больш за паўмільёна чалавек. Усяго ў рэспубліцы на суботніку сабралі больш за 12 млн рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЕАБР чакае росту заробкаў у Беларусі ў 2024 годзе