МІНСК, 17 кра – Sputnik. Неабходна выйсці на 9 млрд долараў экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе па сельскай гаспадарцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў прэм’ера, першапачаткова планавалася на нарадзе абмеркаваць два канкрэтныя пытанні: забеспячэнне паставак сучаснай тэхнікі і барацьбу з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам пры закупках у сельскагаспадарчай сферы.
"Але з улікам таго, што была праведзена маштабная нарада аб развіцці вёскі, аб павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы, напэўна, сёння неабходна ў першую чаргу гаварыць аб тых задачах, якія былі пастаўлены не толькі перад аграрнай галіной, але і перад усёй вертыкаллю ўлады", - нагадаў Галоўчанка.
Кіраўнік урада звярнуў увагу, што стаіць задача мабілізаваць усе рэсурсы з выхадам на прырост тэмпаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 6-7% і атрыманне экспартнай выручкі ў аб’ёме не менш як 9 млрд долараў.
Раней у аўторак Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай праблемам у сельскай гаспадарцы, паведаміў, што за мінулы год вытворчасць у сельскай гаспадарцы вырасла ўсяго на 1%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"