Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

СПА РФ за мінулыя суткі збіла 6 ракет ATACMS і 191 украінскі дрон

Расійскім ваенным удалося таксама прасунуцца наперад на данецкім напрамку, у той час як праціўнік працягвае несці страты.
Sputnik
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Сродкі супрацьпаветранай абароны РФ за мінулыя суткі збілі шэсць ракет ATACMS, больш за 190 украінскіх беспілотнікаў і адну кіраваную авіябомбу Hammer, расказалі ў прэс-службе абароннага ведамства Расіі.
"Сродкамі супрацьпаветранай абароны за суткі збіты 191 украінскі беспілотны лятальны апарат, шэсць аператыўна-тактычных ракет MGM-140 АТАСМS вытворчасці ЗША і кіраваная авіяцыйная бомба Hammer вытворчасці Францыі", - сказана ў паведамленні.
У Мінабароны таксама адзначылі, што сілам РФ удалося прасунуцца на данецкім напрамку і палепшыць сваё становішча па пярэднім краі. Ваеннаслужачыя нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Арэхава-Васілеўка, Благадатнае, Багданаўка, Андрэеўка і Курдзюмаўка ДНР.
Таксама, як паведамілі ў ведамстве, былі адбіты тры контратакі штурмавых груп у раёнах населеных пунктаў Выемка і Краснагалоўка ДНР.
"Праціўнік страціў да 480 ваеннаслужачых, танк, баявую браніраваную машыну, 20 аўтамабіляў, 155-мм гаўбіцу М777 вытворчасці ЗША, 122-мм гаўбіцу Д-30 і станцыю радыёэлектроннай барацьбы "Анклаў-Н", - адзначылі ў мінабароны.
Усяго з моманту пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне ў лютым 2022 года расійскім ваенным удалося знішчыць 583 украінскія ваенныя самалёты, 270 верталётаў, 21 483 беспілотныя лятальныя апараты, а таксама больш за 500 зенітных ракетных комплексаў.
Ліквідавана было таксама 15 798 танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 1 267 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню, 8 935 гармат палявой артылерыі і мінамётаў і 21 096 адзінак ваеннай аўтамабільнай спецтэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Зяленскі падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці мабілізацыі