Вулкан Фаградальсф’ядль лічыўся спячым на працягу 6 тыс гадоў, аднак прачнуўся і пачаў вывяргацца 19 сакавіка 2021 года, чаму папярэднічала серыя з больш як 40 тыс невялікіх землятрусаў на паўвостраве Рэйк’янес.
І зараз ён не дае спакою мясцовым жыхарам ужо не адзін месяц. Размешчаны непадалёку (за сем кіламетраў ад вулкана) горад Грындавік эвакуююць так часта, што ў мясцовых жыхароў – і радавых, і супрацоўнікаў экстраных службаў – усе дзеянні адпрацаваны ўжо да аўтаматызму.
Слаба суцяшальны бонус – дзівоснай прыгажосці віды, якімі зараз могуць любавацца мясцовыя жыхары і турысты. Асабліва ўражваюць кадры паўночнага ззяння на фоне вывяржэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"